Фестываль СЛОВЫ абвесціць пераможцаў 23 жніўня

Магілёўскі фестываль аматарскіх кароткаметражных фільмаў СЛОВЫ абвесціць пераможцаў другога сезона ў чацвер 23 жніўня. Фінальная цырымонія пройдзе ў фармаце “кіно пад адкрытым небам” на этна-хутары Зялёны гай. Пачатак у 20.30. Арганізатары фестывалю – Цэнтр гарадскіх ініцыятыў пры падтрымцы Магілёў Live.

На мерапрыемства запрошаны аўтары конкурсных работ, члены журы, прадстаўнікі медыя, аматары кіно.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў : https://goo.gl/cJpqmi

Гледачы ўбачаць фільмы-намінанты на перамогу ў конкурсе, у фінале вечара будуць абвешчаныя імёны пераможцаў.

– Тое, што ўбачаць гледачы фінальнай цырымоніі – гэта сваесаблівы кінаальманах, які складаецца з кароткіх гісторый пра горад і гараджан, расказаных самімі магілёўцамі, – кажа кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў Юрый Стукалаў. – Гэта вельмі розныя па жанрах, аўтарскай манеры фільмы, але ўсё – вельмі шчырыя. І гэта робіць іх цікавымі, нават нягледзячы на ​​нейкія тэхнічныя недасканаласці. Хоць і тэхнічны ўзровень многіх работ у гэтым годзе даволі высокі.

У гэтым годзе на конкурс паступіла 20 заявак ад 11 аўтараў (некаторыя аўтары дасылалі некалькі прац, што не супярэчыць правілам конкурсу).

СМИ пра СЛОВЫ-2018

Vmogileve.by «Словы» снова объединили киноманов

Masheka.by Фестиваль короткометражных фильмов “Словы” в Могилеве. Второй сезон

Masheka.by Приглашаем на финал фестиваля “СЛОВЫ”

Mycity.by  Фестиваль короткометражек «Словы» объявляет о начале второго сезона

Сайт Могилевского горисполкома Фестиваль короткометражных фильмов подведёт итоги 23 августа в Могилёве

Сайт Могилевского облисполкома Могилевский фестиваль любительских короткометражных фильмов «Словы»

TUT.by Сегодня в Могилеве под открытым небом покажут короткометражки и назовут лучшие из них

Працягваецца прыём твораў на конкурс

Працягваецца прыём твораў на конкурс Магілёўскага фестывалю аматарскіх кароткаметражных фільмаў “Словы”

“Словы” – гэта конкурс створаных магілёўцамі і гасцямі нашага горада відэа твораў, выкананых у любым жанры, любой тэхніцы, на любым абсталяванні. Адзінае абмежаванне – хранаметраж – не больш за 5 хвілін.

У мінулым сезоне ў шорт-ліст фіналістаў трапілі вельмі розныя па жанрах працы. Там былі і жанравыя артхаусных кароткаметражкі, і анімацыя, і дакументальныя сюжэты пра гісторыю горада, і свайго роду паэтычны кліп. Пры гэтым усе яны ўдзельнічалі ў конкурсе на роўных, што дадало складанасці ў працы членам журы, але затое гэта было вельмі цікава, – кажа Юрый Стукалаў, кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў. – Спадзяемся, што і ў гэты раз  аўтары пацешаць займальнымі сюжэтамі, незвычайнымі цікавымі крокамі.

Прыём заявак на конкурс працягнецца да 10 жніўня. Для ўдзелу ў конкурсе трэба: стварыць кароткае (да 5 хвілін) відэа, загрузіць яго на Youtube, даслаць спасылку і кароткую інфармацыю аб фільме і пра сябе на адрас cgimogilev@gmail.com.

Фінальная цырымонія – прагляд лепшых работ і ўзнагароджанне пераможцаў – як і ў мінулым годзе, плануецца ў фармаце “кінатэатра пад адкрытым небам”.

Аўтар фільма-пераможцы ў дадатак да ўзнагароды атрымае сучасную экшн-камеру для працягу творчых эксперыментаў.

Па любых творчым або тэхнічных пытаннях можна звязвацца па е-пошце cgimogilev@gmail.com.

СЛОВЫ 2018

Мы пачынаем другі сезон Магiлёўскага фестывалю аматарскix кароткаметражных фiльмаў СЛОВЫ.

Прыняць удзел у ім можа кожны жадаючы, для гэтага не патрэбна нават прафесійнай апаратуры – карыстайцеся тым, што маеце.

Правілы нескладаныя:
Continue reading “СЛОВЫ 2018”

СЛОВЫ. Новы сезон

Магілёўскі фестываль аматарскіх кароткаметражных фільмаў СЛОВЫ абвяшчае новы сезон!

Калі вы ствараеце цікавыя відэа і гэта падабаецца вам і вашым сябрам – падзяліцеся сваімі творамі з усімі – дасылайце на наш конкурс.

Да ўдзелу прымаюцца віда не больш за 5 хвілін і … і гэта адзінае абмежаванне 🙂

Што трэба для удзелу?

  • стварыць цікавае відэа
  • запампаваць на Youtube
  • дастлаць спасылку  і кароткае апісанне пра фільм і пра сябе на адрас cgimogilev@gmail.com.
  • Заяўкі прымаюцца да  1 жніўня.