Магiлёўскi фестываль аматарскix кароткаметражных фiльмаў СЛОВЫ. Запрашаем да ўдзелу

Мы пачынаем першы Магiлёўскi фестываль аматарскix кароткаметражных фiльмаў СЛОВЫ. Прыняць удзел у ім можа кожны жадаючы, для гэтага не патрэбна нават прафесійнай апаратуры – карыстайцеся тым, што маеце.

Правілы нескладаныя:

Ствары кароткае (да 5 хвілін) відэа. Дарэчы, ад нас будзе крыху падказак, як гэта зрабіць.

Запампуй на Youtube, дадаўшы тэг СЛОВЫ. Потым дашлі спасылку плюс кароткую інфу пра свой фільм і пра сябе на cgimogilev@gmail.com. Дэдлайн подачы заявак на конкурс – 10 чэрвеня.

Сачы за навінамі і чакай фіналу. Ён адбудзецца ў дні святкавання 750-годдзя Магілёву ў лiпенi.

Пераможца атрымае хвіліны славы, унікальную ўзнагароду і крутую экшн-камеру ў дадатак.

Па любых творчых цi тэхнiчных пытаннях таксама можна звязвацца па е-пошце cgimogilev@gmail.com