СЛОВЫ Інфармацыя для СМІ

Да ўвагі журналістаў, блогераў і проста зацікаўленых. Калі вы жадаеце падтрымаць першы Магілёўскі фестываль аматарскага кароткаметражнага кіно СЛОВЫ, падзяліўшыся інфармацыяй аб конкурсе са сваёй аудыторыяй – мы гатовы расказаць аб усім, што вас зацікавіць. Звяртайцеся на cgimogilev@gmail.com.

Прэс-матэрыялы можна знайсці па спасылцы https://goo.gl/rHJ5tr .

Прэс-рэліз

Першы Магілёўскі фестываль аматарскіх кароткаметражных фільмаў “Словы” запрашае да ўдзелу ў конкурсе
Цэнтр гарадскіх ініцыятыў і пры падтрымцы грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамi” аб’яўляюць пра старт новага праекта – Магілёўскі фестываль аматарскіх кароткаметражных фільмаў “Словы”.

“Словы” – гэта, перш за ўсё, творчы конкурс, у якім могуць прыняць удзел усе жадаючыя магілёўцы. Наяўнасць прафесійнай апаратуры для стварэння фільмаў не патрабуецца. Ролікі, знятыя на тэлефон і прафесійную камеру, будуць удзельнічаць у конкурсе на роўных. Галоўнае – цікавая ідэя.
З іншага боку, “Словы” – можна расцэньваць як гульню, квэст. Арганізатары прапануюць матрыцу з слоў, выбраўшы з якіх выпадкова ці асэнсавана “патрэбныя”, можна атрымаць свайго роду падказку – каркас сюжэту будучага фільма. Далей яго можна развіць і экранізаваць.

“Магчымасць здымаць – хоць бы на тэлефон – цяпер ёсць амаль у кожнага. І калі розныя па ўзросту, інтарэсам, сацыяльнаму статусу людзі раскажуць свае гісторыі – рэальныя або выдуманыя, падзеляцца думкамі і ідэямі, якія хвалююць – мы атрымаем унікальны альманах фільмаў пра горад і яго людзях, знятых самімі ж гараджанамі” – кажа кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў Юрый Стукалаў.

Аўтарам прадастаўляецца поўная свабода ў выбары жанру, мовы, тэхнікі і г.д. Адзінае абмежаванне – хранаметраж не павінен перавышаць 5 хвілін.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба: стварыць кароткае (да 5 хвілін) відэа, загрузіць яго на Youtube, а потым даслаць спасылку і кароткую інфармацыю пра фільм і пра сябе на адрас cgimogilev@gmail.com. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 10 чэрвеня.

Вынікі будуць падведзены ў ліпені. Тады ж адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Аўтар фільма-пераможцы ў дадатак да ўзнагароды атрымае сучасную экшн-камеру для працягу творчых эксперыментаў.

Даведацца іншыя падрабязнасці аб праекце і сачыць за яго ходам можна на сайце slovy.urbanistic.by. На сайце ў прыватнасці, плануецца публікацыя анонсаў маючых адбыцца матывуючых і навучальных майстар-класаў ад прафесіяналаў, відэасправаздачы пра іх, а таксама цікавыя кароткаметражкі з усяго свету – для натхнення.

Па любых творчых або тэхнічных пытаннях можна звязвацца па е-пошце cgimogilev@gmail.com.