Набліжаецца фінал!

Завершаны прыем заявак на конкурс фестываля “Словы”. Дзякуем ўсім аўтарам, што даслалі свае творы.

Зараз конкурсныя відэа разглядаюць і ацэньваюць члены журы. А ў самы бліжэйшы час мы абвесцім, дзе, калі і як пройде фінальная цэрымонія.

Будзьце на сувязі!