СЛОВЫ. Новы сезон

Магілёўскі фестываль аматарскіх кароткаметражных фільмаў СЛОВЫ абвяшчае новы сезон!

Калі вы ствараеце цікавыя відэа і гэта падабаецца вам і вашым сябрам – падзяліцеся сваімі творамі з усімі – дасылайце на наш конкурс.

Да ўдзелу прымаюцца віда не больш за 5 хвілін і … і гэта адзінае абмежаванне 🙂

Што трэба для удзелу?

  • стварыць цікавае відэа
  • запампаваць на Youtube
  • дастлаць спасылку  і кароткае апісанне пра фільм і пра сябе на адрас cgimogilev@gmail.com.
  • Заяўкі прымаюцца да  1 жніўня.