Працягваецца прыём твораў на конкурс
Працягваецца прыём твораў на конкурс Магілёўскага фестывалю аматарскіх кароткаметражных фільмаў “Словы”
“Словы” – гэта конкурс створаных магілёўцамі і гасцямі нашага горада відэа твораў, выкананых у любым жанры, любой тэхніцы, на любым абсталяванні. Адзінае абмежаванне – хранаметраж – не больш за 5 хвілін.
У мінулым сезоне ў шорт-ліст фіналістаў трапілі вельмі розныя па жанрах працы. Там былі і жанравыя артхаусных кароткаметражкі, і анімацыя, і дакументальныя сюжэты пра гісторыю горада, і свайго роду паэтычны кліп. Пры гэтым усе яны ўдзельнічалі ў конкурсе на роўных, што дадало складанасці ў працы членам журы, але затое гэта было вельмі цікава, – кажа Юрый Стукалаў, кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў. – Спадзяемся, што і ў гэты раз аўтары пацешаць займальнымі сюжэтамі, незвычайнымі цікавымі крокамі.
Прыём заявак на конкурс працягнецца да 10 жніўня. Для ўдзелу ў конкурсе трэба: стварыць кароткае (да 5 хвілін) відэа, загрузіць яго на Youtube, даслаць спасылку і кароткую інфармацыю аб фільме і пра сябе на адрас cgimogilev@gmail.com.
Фінальная цырымонія – прагляд лепшых работ і ўзнагароджанне пераможцаў – як і ў мінулым годзе, плануецца ў фармаце “кінатэатра пад адкрытым небам”.
Аўтар фільма-пераможцы ў дадатак да ўзнагароды атрымае сучасную экшн-камеру для працягу творчых эксперыментаў.
Па любых творчым або тэхнічных пытаннях можна звязвацца па е-пошце cgimogilev@gmail.com.