СЛОВЫ 2019
Магілёўскі фестываль аматарскіх кароткаметражных фільмаў “Словы” аб’яўляе пра пачатак трэцяга сезону
Магілёўскі фестываль аматарскіх кароткаметражных фільмаў “Словы”, арганізаваны Цэнтрам гарадскіх ініцыятыў тры гады таму, працягваецца.
“Словы” – гэта конкурс створаных магілёўцамі і гасцямі нашага горада відэа, выкананых у любым жанры, любой тэхніцы, на любым абсталяванні. Адзінае абмежаванне – хранаметраж – не больш за 5 хвілін.
Як і раней мы заклікаем шырока і свабодна разумець значэнне слова “фільм”. Гэта можа быць як класічнае “кіно”, так і новыя, сучасныя малыя формы, якія атрымалі распаўсюд у інтэрнэце – на youtube, instagram і іншых мультымедыйных платформах, – гаворыць Юры Стукалаў, кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў. – Мы заклікаем магілёўцаў не саромецца, не баяцца паказаць сваю творчасць. Яно заслугоўвае таго, каб яго ўбачылі і ацанілі!
Наяўнасць прафесійнай апаратуры для стварэння фільмаў не патрабуецца. Ролікі, знятыя на тэлефон і прафесійную камеру, будуць удзельнічаць у конкурсе на роўных. Галоўнае – цікавая ідэя.
Для ўдзелу ў конкурсе трэба: стварыць кароткае (да 5 хвілін) відэа, загрузіць яго на Youtube, затым даслаць спасылку і кароткую інфармацыю пра фільм і пра сябе на адрас cgimogilev@gmail.com. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 10 жніўня.
Фінальная цырымонія – прагляд лепшых работ і ўзнагароджанне пераможцаў – як і ў мінулыя гады, плануецца правесці ў камернай і дэмакратычнай абстаноўцы ў фармаце “кінатэатра пад адкрытым небам”.
Аўтар фільма-пераможцы ў дадатак да ўзнагароды атрымае сучасную экшн-камеру для працягу творчых эксперыментаў.
Паглядзець відэа удзельнікаў мінулых гадоў можна па спасылках:
СЛОВЫ 2018: https://bit.ly/2JxguPq
СЛОВЫ 2017: https://bit.ly/2WXSCaB
Па любых творчых або тэхнічных пытаннях можна звязвацца па е-пошце cgimogilev@gmail.com.