СЛОВЫ 2019. Фінал пройдзе 29 жніўня

Прагляд конкурсных твораў Магілёўская фестывалю аматарскіх кароткаметражных фільмаў “Словы” і  цэрымонія узнагароджання пераможцаў адбудзецца 29 жніўня на этнахутары Зялёны Гай.

Пачатак ў 20:30. Мерапрыемства як і у мінулыя разы пройдзе ў фармаце “кіно под адкрытым небам”.

Збіраючыся на мерапрыемства, калі ласка, улічвайце прагноз надвор’я.  Дарэчы, калі будзе дождж – падзея не будзе адменена, мы толькі з паляны перамесцімся на веранду побач (менавіта так здарылася ў год першага фестывалю).

Прыемны бонус – “жывы саундтрэк” вечару створаць Male Сanny Done з  іх атмасфернай музыкай.

Як прыняць удзел?

Удзел не патрабуе аплаты. Але неабходна рэгістрація ўдзельнікаў і гледачоў на спасылцы https://forms.gle/9xu5TjdGrtkKra6C8 

Як дабрацца да месца

Бліжэйшы прыпынак грамадскага транспарту —  Зялёны гай (Зеленая роща). Можна даехать аўтобусамі №№ 4, 47, 28, 12, 30 або маршруткамі №№ 43, 37, 10, 12, 8, 34, 23.

Ад прыпынку трэба прайсці каля 300 метраў у напрамку Пячэрскага вадасховішча.