СЛОВЫ-2019. Вынікі

29 жніўня падведзены вынікі конкурса.

Дзякуй ўсім, хто дасылаў свае творы, i гледачам таксама! Віншуем пераможцаў!

Першае месца: Ігар Бадзькоў. “Апошні беларус”

https://youtu.be/m7UyFzq7zzg?list=PLwwEmSV_so2KDF8tWinZSToTL6hPQxq5k

Другое месца: Уладзімір Субоцін, Дзмітрый Панчанка, Вольга Лебедзева. “Экран”

https://youtu.be/Nb_kjYC5CWE?list=PLwwEmSV_so2KDF8tWinZSToTL6hPQxq5k

Трэцяе месца: Яўген Абрамкін. “Чарга”

https://youtu.be/4lkS6Hk-Bf4?list=PLwwEmSV_so2KDF8tWinZSToTL6hPQxq5k

 

СЛОВЫ 2019. Фінал пройдзе 29 жніўня

Прагляд конкурсных твораў Магілёўская фестывалю аматарскіх кароткаметражных фільмаў “Словы” і  цэрымонія узнагароджання пераможцаў адбудзецца 29 жніўня на этнахутары Зялёны Гай.

Пачатак ў 20:30. Мерапрыемства як і у мінулыя разы пройдзе ў фармаце “кіно под адкрытым небам”.

Збіраючыся на мерапрыемства, калі ласка, улічвайце прагноз надвор’я.  Дарэчы, калі будзе дождж – падзея не будзе адменена, мы толькі з паляны перамесцімся на веранду побач (менавіта так здарылася ў год першага фестывалю).

Прыемны бонус – “жывы саундтрэк” вечару створаць Male Сanny Done з  іх атмасфернай музыкай.

Continue reading “СЛОВЫ 2019. Фінал пройдзе 29 жніўня”

СЛОВЫ 2019

Магілёўскі фестываль аматарскіх кароткаметражных фільмаў “Словы” аб’яўляе пра пачатак трэцяга сезону

Магілёўскі фестываль аматарскіх кароткаметражных фільмаў “Словы”, арганізаваны Цэнтрам гарадскіх ініцыятыў тры гады таму, працягваецца.

“Словы” – гэта конкурс створаных магілёўцамі і гасцямі нашага горада відэа, выкананых у любым жанры, любой тэхніцы, на любым абсталяванні. Адзінае абмежаванне – хранаметраж – не больш за 5 хвілін. Continue reading “СЛОВЫ 2019”

Фестываль СЛОВЫ абвесціць пераможцаў 23 жніўня

Магілёўскі фестываль аматарскіх кароткаметражных фільмаў СЛОВЫ абвесціць пераможцаў другога сезона ў чацвер 23 жніўня. Фінальная цырымонія пройдзе ў фармаце “кіно пад адкрытым небам” на этна-хутары Зялёны гай. Пачатак у 20.30. Арганізатары фестывалю – Цэнтр гарадскіх ініцыятыў пры падтрымцы Магілёў Live.

На мерапрыемства запрошаны аўтары конкурсных работ, члены журы, прадстаўнікі медыя, аматары кіно.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў : https://goo.gl/cJpqmi

Гледачы ўбачаць фільмы-намінанты на перамогу ў конкурсе, у фінале вечара будуць абвешчаныя імёны пераможцаў.

– Тое, што ўбачаць гледачы фінальнай цырымоніі – гэта сваесаблівы кінаальманах, які складаецца з кароткіх гісторый пра горад і гараджан, расказаных самімі магілёўцамі, – кажа кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў Юрый Стукалаў. – Гэта вельмі розныя па жанрах, аўтарскай манеры фільмы, але ўсё – вельмі шчырыя. І гэта робіць іх цікавымі, нават нягледзячы на ​​нейкія тэхнічныя недасканаласці. Хоць і тэхнічны ўзровень многіх работ у гэтым годзе даволі высокі.

У гэтым годзе на конкурс паступіла 20 заявак ад 11 аўтараў (некаторыя аўтары дасылалі некалькі прац, што не супярэчыць правілам конкурсу).

СМИ пра СЛОВЫ-2018

Vmogileve.by «Словы» снова объединили киноманов

Masheka.by Фестиваль короткометражных фильмов “Словы” в Могилеве. Второй сезон

Masheka.by Приглашаем на финал фестиваля “СЛОВЫ”

Mycity.by  Фестиваль короткометражек «Словы» объявляет о начале второго сезона

Сайт Могилевского горисполкома Фестиваль короткометражных фильмов подведёт итоги 23 августа в Могилёве

Сайт Могилевского облисполкома Могилевский фестиваль любительских короткометражных фильмов «Словы»

TUT.by Сегодня в Могилеве под открытым небом покажут короткометражки и назовут лучшие из них

Працягваецца прыём твораў на конкурс

Працягваецца прыём твораў на конкурс Магілёўскага фестывалю аматарскіх кароткаметражных фільмаў “Словы”

“Словы” – гэта конкурс створаных магілёўцамі і гасцямі нашага горада відэа твораў, выкананых у любым жанры, любой тэхніцы, на любым абсталяванні. Адзінае абмежаванне – хранаметраж – не больш за 5 хвілін.

У мінулым сезоне ў шорт-ліст фіналістаў трапілі вельмі розныя па жанрах працы. Там былі і жанравыя артхаусных кароткаметражкі, і анімацыя, і дакументальныя сюжэты пра гісторыю горада, і свайго роду паэтычны кліп. Пры гэтым усе яны ўдзельнічалі ў конкурсе на роўных, што дадало складанасці ў працы членам журы, але затое гэта было вельмі цікава, – кажа Юрый Стукалаў, кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў. – Спадзяемся, што і ў гэты раз  аўтары пацешаць займальнымі сюжэтамі, незвычайнымі цікавымі крокамі.

Прыём заявак на конкурс працягнецца да 10 жніўня. Для ўдзелу ў конкурсе трэба: стварыць кароткае (да 5 хвілін) відэа, загрузіць яго на Youtube, даслаць спасылку і кароткую інфармацыю аб фільме і пра сябе на адрас cgimogilev@gmail.com.

Фінальная цырымонія – прагляд лепшых работ і ўзнагароджанне пераможцаў – як і ў мінулым годзе, плануецца ў фармаце “кінатэатра пад адкрытым небам”.

Аўтар фільма-пераможцы ў дадатак да ўзнагароды атрымае сучасную экшн-камеру для працягу творчых эксперыментаў.

Па любых творчым або тэхнічных пытаннях можна звязвацца па е-пошце cgimogilev@gmail.com.

СЛОВЫ 2018

Мы пачынаем трэці сезон Магiлёўскага фестывалю аматарскix кароткаметражных фiльмаў СЛОВЫ.

Прыняць удзел у ім можа кожны жадаючы, для гэтага не патрэбна нават прафесійнай апаратуры – карыстайцеся тым, што маеце.

Правілы нескладаныя:
Continue reading “СЛОВЫ 2018”

СЛОВЫ. Новы сезон

Магілёўскі фестываль аматарскіх кароткаметражных фільмаў СЛОВЫ абвяшчае новы сезон!

Калі вы ствараеце цікавыя відэа і гэта падабаецца вам і вашым сябрам – падзяліцеся сваімі творамі з усімі – дасылайце на наш конкурс.

Да ўдзелу прымаюцца віда не больш за 5 хвілін і … і гэта адзінае абмежаванне 🙂

Што трэба для удзелу?

  • стварыць цікавае відэа
  • запампаваць на Youtube
  • дастлаць спасылку  і кароткае апісанне пра фільм і пра сябе на адрас cgimogilev@gmail.com.
  • Заяўкі прымаюцца да  1 жніўня.