Узнагароды чакаюць пераможцаў

Вашай увазе – ўзнагароды для пераможцаў конкурсу фестывалю “Словы”: залатая, срэбная і бронзавыя камеры   – стым-панкавы хэнд-мэйд  ад нашага магілёўскага майстра Сяргея Іванова. Шчыра дзякуем!

Дарэчы, ўладальнік залатой камеры таксама атрымае экшн камеру, з якой зможа працягнуць свае творчыя эксперыменты. Continue reading “Узнагароды чакаюць пераможцаў”

Першы магілёўскі фестываль аматарскіх фільмаў СЛОВЫ. Час фіналу

У бліжэйшы  чацвер, 13 ліпеня, ў 20:00 пройдзе фінальная цырымонія першага магілёўскага фестывалю аматарскіх фільмаў “Словы”.

Месцам правядзення стане этна-хутар Зялёны гай, мерапрыемства пройдзе ў фармаце “кінатэатра пад адкрытым небам”. У праграме, акрамя паказу конкурсных фільмаў і цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў запланаваны: жывая музыка, “танцавальнае караоке”,  іншыя інтэлігентныя забавы на прыродзе.

“Глядзельная зала” размесціцца на звычайнай паляне, таму рэкамендуем прыхапіць з сабой пледы, а выбіраючы адзенне, ўлічваць інфармацыю пра надвор’е ўвечары.

Уваход бясплатны, але жадаючыя наведаць мерапрыемства павінны зарэгістравацца па спасылцы https://goo.gl/4mfLCu (за раз можна зарэгістраваць кампанію да 6 чалавек).

Старт першага магілёўскага фестывалю аматарскіх фільмаў “Словы” быў дадзены ў сакавіку. Арганізатары – Цэнтр гарадскіх ініцыятыў – прапанаваў магілёўцам і гасцям горада стварыць кароткае – да 5 хвілін – відэа на вольную тэму, ў любым жанры і тэхніцы. На конкурс было даслана дзевятнаццаць заявак. Некаторыя ўдзельнікі прапанавалі па некалькі ролікаў.

Набліжаецца фінал!

Завершаны прыем заявак на конкурс фестываля “Словы”. Дзякуем ўсім аўтарам, што даслалі свае творы.

Зараз конкурсныя відэа разглядаюць і ацэньваюць члены журы. А ў самы бліжэйшы час мы абвесцім, дзе, калі і як пройде фінальная цэрымонія.

Будзьце на сувязі!

 

Майстар-клас: Дзе шукаць натхненне?

Як вымусіць музу з’яўляцца ў патрэбны час у патрэбным месцы? Як нараджаць цікавыя творчыя ідэі? Як прыдумваць цікавыя форму і змест твора? Дзе і як шукаць натхненне?

Адказы на гэтыя пытанні – на чарговым майстар-класе фестывалю аматарскіх фільмаў “Словы”.

Прыходзьце ў чацвер 25 мая ў Тэхнапарк (ауд.807) і узмацняйце ўласную крэатыўнасць.

Запрашаем на майстар-клас

Майстар-клас “Здымкі і мантаж, не выпускаючы тэлефон з рук” будзе праведзены ў рамках падрыхтоўкі да першага Магілёўскага фестывалю аматарскіх кароткаметражных фільмаў “Словы”.

Слухачы дведаюцца, як карыстаючыся звыклыміі гаджэтамі, непрафесійным  абсталяваннем і простымі бясплатнымі праграмамі, ствараць годнае відэа. Майстар-клас разлічаны на аматараў.  Віртуозам sony vegas ды adobe premiere уваход забаронены 🙂

Мерапрыемства адбудзецца 20 красавіка ў канферэнц-зале гандлевага цэнтру “ПерекрестОК центр” (Касманаўтаў, 2.  Трэцi паверх, пав. №0) . Пачатак –  19:00.  Уваход вольны.

Галоўны інфармпартнёр фестывалю СЛОВЫ – Магілёў LIVE

Да фестывалю СЛОВЫ далучыліся тысячы зацікаўленных гледачоў і чытачоў! Нашым галоўным інфармацыйным парнёрам стала сетка гарадскіх паблікаў – Магілёў LIVE.

Цяпер пра ўсе навіны СЛОВАЎ можна даведвацца  ў буйнейшай магілёўскай суполцы!

Дарэчы, хутка мы абвесцім дату і тэму першага майстар-классу. Сачыце ўважліва за абвесткамі.

Continue reading “Галоўны інфармпартнёр фестывалю СЛОВЫ – Магілёў LIVE”

СЛОВЫ на вялікім экране

С радасцю паведамляем, што да фестывалю “Словы” далучыўся магілеўскі кінатэатр “Кастрычнік”. Гэта значыть, што лепшыя конкурсныя творы можна будзе пабачыть на самым вялікім кінаэкране Магілёву.

СЛОВЫ Інфармацыя для СМІ

Да ўвагі журналістаў, блогераў і проста зацікаўленых. Калі вы жадаеце падтрымаць першы Магілёўскі фестываль аматарскага кароткаметражнага кіно СЛОВЫ, падзяліўшыся інфармацыяй аб конкурсе са сваёй аудыторыяй – мы гатовы расказаць аб усім, што вас зацікавіць. Звяртайцеся на cgimogilev@gmail.com.

Прэс-матэрыялы можна знайсці па спасылцы https://goo.gl/rHJ5tr .

Continue reading “СЛОВЫ Інфармацыя для СМІ”