СЛОВЫ ў пытаннях і адказах


Хто можа прымаць удзел у конкурсе?

Магіляўчане і госці нашага горада.

Якія ўзнагароды чакаюць пераможцаў?

Унікальная узнагарода аўтарскай работы. А ў дадатак круцейшая экшн-камера!

Па-вашаму, стварыць фільм – гэта проста?

Зусім не. Але ж мы, па-першае, спадзяемся на крэатыўнасць землякоў. А па-другое, рыхтуем серыю навучальных і матывуючых майстар-классаў ад майстроў. Сачыце за публікаціямі на сайце.

Кароткаметражны – гэта колькі хвілін?

Да ўдзелу у конкурсе фестываля СЛОВЫ прымаюцца ролікі да 5 хвілін.

Якія патрабаванні да якасці відэа?

Валодаць прафесійнай тэхнікай неабавязкова. Сучасныя смартфоны дазваляюць рабіць неблагую карцінку. Пажадана толькі, каб якасць вашага відэа дазваляла адэкватна успрыняць вашу ідэю пры праглядзе на кампе, смартфоне ці планшэце.

Трэба рабіць па-беларуску?

Мова вашага твора – гэта ваш выбар, гэта выбар вашых герояў. Але ж калі ў вашым фільме будзе гучаць не беларусская ці руская мовы, то для лепшага разумення вашай задумкі пажадана суправодзіць субтытрамі на якойці з дзяржаўных моваў.

Як падаць заяўку на удзел у конкурсе?

Пасля стварэння фільма яго трэба запампаваць на асабісты аккаунт на Youtube. Відэа трэба пазначыть тэгам СЛОВЫ.

Потым даслаць спасылку на відэа плюс кароткае апісанне свойго фільма і крыху інфы пра сябе на cgimogilev@gmail.com. Дэдлайн падачы заявак на конкурс – 1 жніўня 2018.

Дакументальнае ці гульнявое?

Мы не робім абмежаванняў. Да удзелу прымаюцца дакументальныя,  гульнявыя, анімацыйныя ды іншыя фільмы. Таксама няма абмежаванняў па жанрах – усе, што вы пажадаеце.