Фінал фестывалю. Фотаальбом
Вашай увазе – фотоаздымкі ад удзельнікаў і гастей фіналу.
Вашай увазе – фотоаздымкі ад удзельнікаў і гастей фіналу.
Караценька пра вынікі. Падрабязнасці пазней, пакуль толькі імены пераможцаў
Вашай увазе – ўзнагароды для пераможцаў конкурсу фестывалю “Словы”: залатая, срэбная і бронзавыя камеры – стым-панкавы хэнд-мэйд ад нашага магілёўскага майстра Сяргея Іванова. Шчыра дзякуем! Дарэчы, ўладальнік залатой камеры таксама атрымае экшн камеру, з якой зможа працягнуць свае творчыя эксперыменты.
У бліжэйшы чацвер, 13 ліпеня, ў 20:00 пройдзе фінальная цырымонія першага магілёўскага фестывалю аматарскіх фільмаў “Словы”. Месцам правядзення стане этна-хутар Зялёны гай, мерапрыемства пройдзе ў фармаце “кінатэатра пад адкрытым небам”. У праграме, акрамя паказу конкурсных фільмаў і цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў запланаваны: жывая музыка, “танцавальнае караоке”, іншыя інтэлігентныя забавы на прыродзе. “Глядзельная зала” размесціцца на звычайнай […]
Шаноўныя аўтары конкурсных відэа! Звярніце ўвагу – на e-mail, з якога вы дасылалі нам свае заяўкі, мы накіравалі паведамленні пра фінальную цырымонію. Чакаем ад вас адказаў.
Завершаны прыем заявак на конкурс фестываля “Словы”. Дзякуем ўсім аўтарам, што даслалі свае творы. Зараз конкурсныя відэа разглядаюць і ацэньваюць члены журы. А ў самы бліжэйшы час мы абвесцім, дзе, калі і як пройде фінальная цэрымонія. Будзьце на сувязі!
Як вымусіць музу з’яўляцца ў патрэбны час у патрэбным месцы? Як нараджаць цікавыя творчыя ідэі? Як прыдумваць цікавыя форму і змест твора? Дзе і як шукаць натхненне? Адказы на гэтыя пытанні – на чарговым майстар-класе фестывалю аматарскіх фільмаў “Словы”. Прыходзьце ў чацвер 25 мая ў Тэхнапарк (ауд.807) і узмацняйце ўласную крэатыўнасць.
Майстар-клас “Здымкі і мантаж, не выпускаючы тэлефон з рук” будзе праведзены ў рамках падрыхтоўкі да першага Магілёўскага фестывалю аматарскіх кароткаметражных фільмаў “Словы”. Слухачы дведаюцца, як карыстаючыся звыклыміі гаджэтамі, непрафесійным абсталяваннем і простымі бясплатнымі праграмамі, ствараць годнае відэа. Майстар-клас разлічаны на аматараў. Віртуозам sony vegas ды adobe premiere уваход забаронены 🙂 Мерапрыемства адбудзецца 20 красавіка ў канферэнц-зале гандлевага […]
Да фестывалю СЛОВЫ далучыліся тысячы зацікаўленных гледачоў і чытачоў! Нашым галоўным інфармацыйным парнёрам стала сетка гарадскіх паблікаў – Магілёў LIVE. Цяпер пра ўсе навіны СЛОВАЎ можна даведвацца ў буйнейшай магілёўскай суполцы! Дарэчы, хутка мы абвесцім дату і тэму першага майстар-классу. Сачыце ўважліва за абвесткамі.